Вы тут

Міністры розных краін абмеркавалі ўстойлівую інфекцыю


Першая Глабальная міністэрская канферэнцыя СААЗ “Ліквідаваць туберкулёз у эпоху ўстойлівага развіцця: шматсектаральны падыход” заклікана паскорыць ажыццяўленне краінамі стратэгіі па ліквідацыі туберкулёзу. Вынікі канферэнцыі на ўзроўні міністраў будуць прынятыя да ведама нарадай па туберкулёзе Генасамблеі ААН у 2018 годзе. 


На канферэнцыі, якая праходзіць у Маскве, сабраліся прадстаўнікі 120 краін, сярод якіх міністр аховы здароўя нашай краіны Валерый Малашка, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч і іншыя афіцыйныя асобы.

Той факт, што ў зале прысутнічаюць не толькі міністры аховы здароўя, але і міністры эканомікі, сацыяльнага развіцця, сельскай гаспадаркі, замежных спраў і іншых сектараў, сведчыць аб рэальных перспектывах прымянення прынцыпу міжсектаральнасці ў рашэнні праблемы туберкулёзу”, — адзначыў у сваім выступленні Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, “па ацэнках экспертаў, сёння туберкулёзам інфіцыравана — проста страшна назваць гэту лічбу — каля трэці насельніцтва планеты”. Гэта захворванне адбірае больш жыццяў, чым любая іншая інфекцыя. Зніжэнне смяротнасці ад туберкулёзу ўваходзіць, па словах расійскага лідара, у лік дзяржаўных прыярытэтаў нароўні са зніжэннем смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў.     

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі, выступаючы на міністэрскай дыскусіі, якая прайшла ў межах канферэнцыі, Валерый Малашка адзначыў, што праблема барацьбы з мульцірэзістэнтным туберкулёзам з’яўляецца актуальнай і прыярытэтнай праблемай для рэспублікі, а таму Беларусь адна з першых ва Усходняй Еўропе правяла ў 2011 годзе па методыцы СААЗ даследаванне па вызначэнні аб’ектыўнага ўзроўню множнай лекавай устойлівасці сярод пацыентаў. Дзякуючы мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыцы ў галіне барацьбы з туберкулёзам, пры міжнароднай тэхнічнай і фінансавай падтрымцы, за восем гадоў узровень смяротнасці знізіўся ў нас на 60 працэнтаў, узровень захваральнасці з улікам рэцыдываў — на 40. Зменшылася і колькасць выяўленых пацыентаў. Такім чынам, Беларусь разлічвае ў поўнай меры дасягнуць пастаўленых мэт Стратэгіі СААЗ па ліквідацыі туберкулёзу і забяспечыць паспяховае вылечванне множнай лекавай устойлівасці на ўзроўні 80 працэнтаў.

Святлана БАРЫСЕНКА   

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».