Вы тут

Нашым аўтарам і чытачам, сябрам і паплечнікам, калегам і аднадумцам


Дарагія нашы аўтары і чытачы, сябры і паплечнікі, калегі і аднадумцы!

Дасылаю сваю вялікую рэдактарскую падзяку тым з вас, хто падтрымлівае часопіс “Маладосць” заўсёднай падпіскай на яго, і маленькае рэдактарскае ўшчуванне тым, хто гэтага не рабіў: бо кожны падпісчык нам асабліва дарагі, а кожны непадпісчык дарагі тым, што можа ім стаць.

Абсалютна кожнаму, усім-усім выказваю сваё найвялікшае рэдактарскае спадзяванне на тое, што Ваша матэрыяльнае становішча, а таксама агульны настрой, амаль ужо пераднавагодні, дазволяць Вам не праігнараваць і не забыць за ўсімі клопатамі добры-добры часопіс, які заўсёды пра вас памятае, і дорыць настрой, і прыносіць карысць сваімі цікавымі, захапляльнымі, палемічнымі, натхняльнымі, самымі-самымі рознымі старонкамі, якія ствараюцца не толькі рукамі і думкамі аўтараў і рэдактараў, але і іх сэрцамі.

Падпіска на часопіс адкрыта. Падпісацца на яго можна без перашкод і праз льготны індэкс, прызначаны для настаўнікаў. Пра гэта і іншае ў відэароліку па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=SWSvsp1uLls

Для тых, каму зручней падпісвацца, не пакідаючы дома ці офіса, можна перайсці па спасылцы: https://www.belpressa.by/Subscription/Subscribe/B141F491-E3F4-4D0E-B1BC-...

Для тых, каму зручней мець не папяровую, а электронную версію нашага часопіса, існуе падпіска на PDF, здзяйсняецца пераходам па спасылцы: https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E

Для падпісчыкаў на PDF-версію прадугледжаны прыемны сюрпрыз -- часопіс ён атрымае цалкам у колеры (спецыяльна для гэтага мы ствараем адразу дзве версіі выдання -- чорна-белую і каляровую).

Нагадваем таксама, што акрамя часопіса “Маладосць” у нас ужо існуе электронны праект «Маладосць-Unlimited». На першы выпуск першага электроннага часопіса «Маладосць-Smile» гэтага праекта можна падпісацца за 2 рублі на

https://belpressa.by/Subscription/ESubscribe/EADD91B4-4960-4664-86E0-3FFBA5E72F9E

 

З павагай, любоўю
і спадзяваннем на хуткую Вашу падпіску
Святлана Воцінава,
галоўны рэдактара “М”, часопіса, які немагчыма ігнараваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».