Вы тут

Беларусы могуць убачыць у ноч на 18 лістапада яркі зарапад


Беларусы могуць убачыць у ноч з 17 на 18 лістапада яркі зарапад.


Штогод у лістападзе Зямля сустракаецца з метэорным патокам Леаніды. Зарапад пачаўся яшчэ 6 лістапада, але яго пік прыйдзецца ў ноч з 17 на 18 лістапада, беларусы таксама змогуць убачыць незвычайную з'яву.

Назіраць за "зорным дажджом" лепш за ўсё ў другой палове ночы. Чакаецца, што ў гадзіну можна будзе ўбачыць ад 15 да 25 метэораў.

Леаніды лічацца самым вядомым метэорным патокам, сваю назву ён атрымаў дзякуючы сузор'ю Льва. Яго крыніцай з'яўляецца камета Тэмпеля-Тутля. Інтэнсіўнасць зорнага патоку вар'іруецца ад года да года і залежыць ад шчыльнасці патоку, праз які праходзіць планета.

Самыя яркія зоркапады бываюць пры праходжанні каметы каля Сонца, што здараецца адзін раз у 33 гады. Апошні раз гэта было ў 1998 годзе, таму сапраўдны метэарытны лівень астраномы прагназуюць у 2031 годзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.