Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень добры для вырашэння фінансавых пытанняў. У панядзелак і чацвер магчымы дзелавыя сустрэчы, якія будуць канструктыўнымі і спрацуюць на перспектыву. У аўторак павышаная працаздольнасць дазволіць справіцца з многімі назапашанымі справамі, аднак усё ж не варта жыць на працы. У пятніцу лепш адкласці дзелавыя сустрэчы і паездкі. Пажадана нікому не адкрываць свае планы і задумы. Варта баяцца канкурэнтаў, асабліва ў асабістым жыцці.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяе інтэлектуальнай дзейнасці і роздуму пра высокія матэрыі. Не купляйцеся на ліслівасць ні ў прафесійнай, ні ў асабістай сферах. Сустрэча са старымі сябрамі ў першай палове тыдня адкрые перад вамі новыя перспектывы. У чацвер і пятніцу лепш не рабіць ніякіх кардынальных крокаў, усё важнае для сябе пачынайце з суботы. Выхадныя варта прысвяціць зносінам з сябрамі і блізкімі людзьмі.


БЛІЗНЯТЫ. Сітуацыя будзе складвацца ў залежнасці ад вашай працаздольнасці і ўмення ладзіць з калектывам. У панядзелак адно слова можа цалкам перамяніць увесь ход падзей. Так што смела выказвайце свой пункт гледжання. Вам трэба будзе зрабіць выбар, накіраваць свае сілы ў нейкае канкрэтнае рэчышча, тады вы зможаце дасягнуць поспеху. У суботу магчыма важная размова на асабістыя тэмы.


РАК. На гэтым тыдні самай важнай задачай будзе здабыццё прафесійных сувязяў і атрыманне дакладнай інфармацыі. Аўторак можа аказацца добрым днём для вырашэння дзелавых пытанняў і вядзення перагавораў. У чацвер вялікая частка папяровай працы і сустрэч будзе закранаць фінансавую сферу. У пятніцу не давярайце выпадковым знаёмствам і будзьце асцярожныя пры зносінах з даўно знаёмымі людзьмі, у гэты дзень ёсць магчымасць разрыву дзелавых адносін з-за прынцыповасці партнёра. На выхадных складзецца спрыяльная сітуацыя ў адносінах з блізкімі людзьмі, што дазволіць адпачыць ад людскіх клопатаў і аднавіць свае сілы.


ЛЕЎ. Чым больш аптымістычным будзе ваш настрой, тым лягчэй вы дасягнеце поспеху ў справах і грамадскага прызнання. Аднак у аўторак ці ў сераду некаторыя важныя арганізацыйныя пытанні будуць вырашацца з цяжкасцю і то толькі ў тым выпадку, калі вы прыкладзяце максімум намаганняў. У сярэдзіне тыдня вас у літаральным сэнсе могуць заваліць працай. Але не варта зацыклівацца на бягучых праблемах, лепш задумайцеся пра што-небудзь прыемнае, скажам — пра спатканне або адпачынак. Наогул, гэты час спрыяе таму, каб маглі адарвацца ад паўсядзённых клопатаў і аддацца фантазіям, марам.


ДЗЕВА. Тыдзень будзе дастаткова спакойны і гарманічны. У другой палове можа адбыцца важная падзея, якая дазволіць дамагчыся прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Паспяховасць праведзеных работ цалкам будзе залежаць ад вас. Неабходна будзе расставіць прыярытэты і звесці ўсе канцы ў адну кропку, ад таго, што выбіваецца з плана, варта адмовіцца. Асцярожней з канкурэнтамі, яны могуць гуляць не па правілах. У сям'і варта ўдзяліць больш увагі дзецям.


ШАЛІ. На гэтым тыдні пажадана ва ўсім давяраць уласным адчуванням і інтуіцыі, а лагічныя высновы пакіньце на потым. Яны здольныя хутчэй завесці вас у тупік, чым дапамагчы разабрацца ў складанай сітуацыі. Надыходзіць добры час для ўсяго новага — эксперыментуйце, спрабуйце новыя шляхі, падыходы і тэхналогіі. У сераду і пятніцу паспрабуйце не спазняцца на дзелавыя і сяброўскія сустрэчы.


СКАРПІЁН. Жыццё будзе віраваць. Ваша задача — навучыцца сядлаць хвалю. Калі вы зможаце кіраваць сітуацыяй, то за гэтыя некалькі дзён здолееце зрынуць горы. Знайдзіце час як след падумаць і ператварыць неаформленыя імкненні ў выразныя і дасягальныя мэты. У панядзелак ці аўторак з'явіцца магчымасць праявіць свае самыя разнастайныя таленты. У пятніцу добра пачынаць новую справу, вы атрымаеце ад яе сапраўдную асалоду. Выхадныя правядзіце разам з каханым чалавекам.


СТРАЛЕЦ. Аналізуйце свае паводзіны, нават у нязначных дробязях у тых выпадках, калі вы дзейнічаеце па звычцы. Можаце разлічваць на вопыт і падтрымку блізкіх людзей. У аўторак магчымыя цяжкасці на працы не павінны быць падставай для пачатку пошуку новага месца, бо гэта акажацца пустым марнаваннем часу. Затое ідэі, якія наведаюць вас, хай іх і нельга рэалізаваць на дадзены момант, вартыя таго, каб скарыстацца імі ў будучыні. Можаце разлічваць на падтрымку даўняй сяброўкі ці сваяка жаночага полу.


КАЗЯРОГ. Тыдзень запатрабуе ад вас размеранай працы і цярпення. Усе працэсы прасоўваюцца павольна, але так і павінна быць, гэта неабходная ўмова на дадзеным этапе вашага развіцця і рэалізацыі ідэй. Адпачніце ж нарэшце ад працы, яна нікуды ад вас не дзенецца. Калі хочацца спакою і расслабленасці, не варта з гэтым змагацца. Лепш накіруйце свае сілы на тое, каб даставіць радасць сабе, родным і блізкім. У сераду і ў суботу карысна будзе наведаць спартзалу або прагуляцца па крамах.


ВАДАЛЕЙ. Тыдзень прынясе ўсплёск актыўнасці ў сферы прафесійнай дзейнасці і творчых пошукаў. Усё будзе атрымлівацца выдатна, але будзьце пільныя, капрызны поспех можа адвярнуцца ў любы момант. Поспехі на працы будуць прыкметныя бліжэй да выхадных, нягледзячы на магчымыя цяжкасці аўторка і серады, не выпускайце ініцыятыву. У чацвер вам можа дастацца складаная праца, а начальства будзе непрыстойна часта мяняць свой пункт гледжання. Выхадныя правядзіце з сям'ёй, зносіны з тымі, хто не ўваходзіць у блізкі круг, скараціце да неабходнага мінімуму.


РЫБЫ. Гэта будзе вельмі ўдалы тыдзень, напоўнены прыемнымі момантамі. З самага яго пачатку будзеце ў цэнтры ўвагі. У вас ёсць два шляхі: трэба або вельмі шмат працаваць у розных галінах, каб стаць незаменным, ці не працаваць наогул, каб вас пра гэта прыйшлося папрасіць. Можаце стаць прыкметнай асобай у сябе на працы. Вашы навыкі і вопыт будуць карысныя калегам, вы лёгка заваюеце прызнанне. Сустрэчу з сябрамі лепш запланаваць на пятніцу, а выхадныя дні варта правесці сам-насам з сабой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».