Вы тут

Злодзей проста забраў скульптуру за паўмільёна еўра


З галерэі Барту ў цэнтры Парыжа, якая размяшчаецца побач з прэзідэнцкім палацам на Елісейскіх палях, сярод белага дня выкралі бронзавую скульптуру, кошт якой ацэньваецца ў 425 000 еўра, паведамляе The Local.


Ахоўнікі заўважылі прапажу толькі, калі зачынялі галерэю на ноч. Паводле запісу камеры відэаназірання, адна з самых вядомых работ калумбійскага мастака Фернанда Батэра прыцягнула ўвагу невядомага мужчыны з барадой. Ён некалькі разоў абышоў твор мастацтва, азірнуўся, а потым падняў яго, схаваў пад пахай і спакойна накіраваўся да выхаду. У галерэі адсутнічаюць металашукальнікі і не даглядаюць наведвальнікаў на выхадзе, таму зламысніка ніхто не спыніў. Выкрадзеная скульптура называецца «Мацярынства» і адлюстроўвае аголеную жанчыну з маленькім дзіцем. Існуе восем варыянтаў «Мацярынства», якія адрозніваюцца памерамі. Версія, якая захоўвалася ў Парыжы, мела вышыню 57 сантыметраў і важыла 10 кілаграмаў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.