Вы тут

Удзельнікам фітнес-канферэнцыі зможа стаць кожны


Мінск рыхтуецца прыняць Міжнародную фітнес-канвенцыю "Сезоны" Grantello. Спецыялізаваны спартыўны форум адкрыецца 24 лістапада пры падтрымцы кампаніі МТС. Дзякуючы мабільнаму аператару далучыцца да прафесіяналаў зможа кожны жадаючы: МТС адкрыў рэгістрацыю на серыю бясплатных майстар-класаў па фітнесу ў рамках форуму.


Для мінчан і гасцей сталіцы інструктары правядуць сем бясплатных заняткаў. Прафесійныя трэнеры пазнаёмяць аматараў з рознымі напрамкамі ў фітнесе, праграма ўключае aerobic dance, athletic conditioning, fizika, functional training, zumba, тай-бо, спецыяльную фітнес-трэніроўку для дзяцей і турнір па варкауту. Серыя адкрытых майстар-класаў запланавана на нядзелю 26 лістапада.

Міжнародная фітнес-канвенцыя "Сезоны" ўжо ў шосты раз збярэ ў Мінску вядомых трэнераў па фітнесу, якія абмяняюцца вопытам і прадставяць новыя методыкі трэніровак. Убачыць, як трэніруюцца прафесіяналы, зможа любы жадаючы. Форум будзе доўжыцца тры дні.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі спартыўнае грамадскае аб'яднанне "Федэрацыя прафесіяналаў фітнесу" і першая ў Беларусі прафесійная школа па падрыхтоўцы ўніверсальных фітнес-інструктараў Grantello Fitness School. Генеральны партнёр — кампанія МТС.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».