Вы тут

Па падазрэнні ў махлярстве затрыманы 37-гадовы мінчанін


Па падазрэнні ў махлярстве ў сталіцы праваахоўнікамі затрыманы 37-гадовы мінчанін.


Згодна з інфармацыяй Фрунзенскага РУУС г. Мінска, у міліцыю звярнуліся грамадзяне, якія расказалі, што невядомы мужчына праз аб'явы ў інтэрнэце прапаноўваў ім набыць мабільныя тэлефоны па сярэднярыначных цэнах. Пасля пералічэння грошай на рахунак «прадаўца» жаданы тавар пакупнікі так і не атрымлівалі. У твар зламысніка ніхто з пацярпелых не бачыў, сувязь падтрымлівалася толькі праз перапіску ў сеціве. Міліцыянеры ўстанавілі, што выкарыстоўваў такую «рэкламу» толькі як нагоду для выманьвання чужых грошай. Падобным чынам падазраваны «развёў» каля 30 грамадзян. Проціпраўнай дзейнасцю мужчына займаўся ў 2016—2017 гадах: некаторыя кліенты чакалі абяцаныя тэлефоны больш за год. Адгаворкі знаходзіліся самыя розныя: няма тавару на складзе, прывезлі няспраўныя тэлефоны і г. д.

Мужчыну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў. Дарэчы, раней ён працаваў дырэктарам прадпрыемства, якое займалася заточкай станкоў, прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падробку дакументаў, за парушэнне ПДР, якое пацягнула цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: «Мабільны» падман

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».