Вы тут

Шкуру чырванакніжнага барсука знайшлі дзяржінспектары ў паляўнічага


Свежую шкуру чырванакніжнага барсука знайшлі дзяржінспектары ў доме паляўнічага з вёскі Мыслаў Рог Светлагорскага раёна.


Як растлумачыў гаспадар, жывёлу здабылі ў лесе яго сабакі, якіх ён адпусціў на ноч пагуляць. Мужчына сапраўды трымаў на падворку дзвюх паляўнічых лаек, якія, між іншым, не былі зарэгістраваны. Але прынёс здабычу дадому і разабраў яе ўсё ж сам гаспадар. А за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць. З'яўляючыся паляўнічым, мужчына павінен быў ведаць, што пра ненаўмысную здабычу барсука трэба было паведаміць у паляўнічую гаспадарку. Заведзена крымінальная справа, у паляўнічага канфіскавалі стрэльбу. Нанесеная шкода ацэнена ў 6,9 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: За сабак адкажа гаспадар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?