Вы тут

«Спартак» рыхтуе больш за паўмільёна салодкіх навагодніх падарункаў


ААТ «Спартак» паставіць у гандлёвыя сеткі рэспублікі і на экспарт 584 тыс. салодкіх навагодніх падарункаў. Якасць беларускіх кандытарскіх вырабаў змогуць па вартасці ацаніць жыхары ЗША, Канады, Арменіі, Латвіі, Літвы, Грузіі і некаторых іншых краін. У адрас замежных партнёраў ужо адпраўлена больш за 30 тыс. набораў прысмакаў у маляўнічых упакоўках вагой ад 300 г да 2 кг. Сёлета кандытарская фабрыка цалкам абнавіла асартымент навагодніх баулаў па мастацкім афармленні і напалову - лінейку прысмакаў, якія знаходзяцца ў іх .


БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.