Вы тут

(Ня)страчаныя абліччы


У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выстаўка, на якой ў дакументах ідзе расповед пра драматычныя падзеі, што прывялі да страты духоўнага суквецця нашай нацыі.


...Аднаго разу мне выпала ўгледзецца ў перамаляваны фотаздымак. У арыгінале гэта памятка пра тыя дні, калі ў Мінску ладзілася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі, арганізаваная Інстытутам беларускай культуры. Яна праходзіла з 14 па 21 лістапада 1926 года ў клубе імя Карла Маркса.

«Беларусаў ахапіла цудоўная нацыянальная ўзнёсласць», — згадваў госць з Рыгі Яніс Райніс. Янка Купала запрасіў яго на сустрэчу. І 19 лістапада ўдзельнікі канферэнцыі сабраліся ў фотаатэлье «Трудколлектив» па вуліцы Савецкай, 73. Янка Купала прывёў сяброў літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша». І вось на здымку сядзяць (злева направа): Змітрок Бядуля, Ян Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва; стаяць: Адам Бабарэка, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны.

Ян Райніс пасля Мінска наведаў шыкоўныя мерапрыемствы ў Віцебску, адкуль з Э. Блесэ, У. Пігулеўскім, К. Езавітавым праз Бігосава вярнуўся ў Рыгу. А ў Мінску праз некаторы час пачаліся экзекуцыі. Вышэйшыя ўлады аказаліся незадаволенымі канферэнцыяй. Яе назвалі «генеральным злётам нацдэмаўскіх контррэвалюцыянераў». Адам Бабарэка, Язэп Пушча, Уладзімір Дубоўка былі залічаны ў «ворагі народа» і падвергліся цэнзуры, пра што сведчыў іншы здымак 1926 г., — каб не трапіць у экспазіцыю ў першапачатковым выглядзе. Вось яны, страчаныя абліччы, на здымку з гісторыі напаўрасстралянай беларускай літаратуры.

Сяргей ПАНІЗНІК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.