22 Люты, чацвер

Вы тут

Беларус учыніў страляніну ў офісе агенцтва Reuters у польскай Гдыні


Беларус учыніў страляніну ў офісе агенцтва Thomson Reuters, якое размешчана ў польскім горадзе Гдыня на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Пра гэта паведаміла мясцовая радыёстанцыя RMF FM увечары ў аўторак.


Фота: amurlenta.ru

Нападнік быў узброены пісталетам і даўгаствольнай зброяй. Страляніна адбылася ў адной з залаў будынка. Мужчына спрабаваў пацэліць у свайго калегу.

Вядома, што ён паспеў зрабіць два стрэлы, спалоханыя наведвальнікі офіса сталі ў паніцы разбягацца. Адзін з супрацоўнікаў накінуўся на стралка і нанёс яму некалькі ўдараў.

Мужчыну затрымалі і перадалі паліцэйскім. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Мясцовая паліцыя паведаміла, што нападнік - з Беларусі, яму 30 гадоў, у агенцтве ён займаўся ўводам дадзеных, сярод калегаў лічыўся замкнёным і негаваркім.

sputnik.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У госці да беларусачкі

У госці да беларусачкі

Васьмігадовая мадэль са Жлобіна любіць катацца на цягніку. А ў вольны час лепіць з бабуляй калдуны.

Грамадства

Іван Кірчук: Я 14 гадоў жыў адзін і больш не планаваў ніякай сям'і

Іван Кірчук: Я 14 гадоў жыў адзін і больш не планаваў ніякай сям'і

«Вой, Іван Іванавіч, а дзе ваша барада?» Само сабой вырвалася ў мяне гэтае пытанне, калі адчыніла дзверы ў этналабараторыю і ўбачыла лідара гурта «Этна-трыа «Троіца»...

Грамадства

Вандроўка ў Беніцу

Вандроўка ў Беніцу

Дзе знаходзіцца касцёл пачатку ХVІІІ стагоддзя.