Вы тут

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з паслом Грузіі ў Беларусі


За апошнія гады нашы адносіны з гэтай краінай істотна палепшыліся, таваразварот паказвае станоўчыя тэндэнцыі, ды і ў гуманітарных сферах мы збліжаемся. Прынамсі, гэтым летам для нашых суайчыннікаў Грузія была адным з самых жаданых курортаў. Падставай для ўчарашняга дыялогу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Давіда Катарыі стала завяршэнне дыпламатычнай місіі апошняга. Але абмяркоўваліся не толькі дасягненні, але і перспектывы супрацоўніцтва.


— Асноўная актыўнасць нашых адносін з Грузіяй за 25 гадоў незалежнага супрацоўніцтва прыйшлася менавіта на перыяд, калі вы сталі паслом у Беларусі, — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Увогуле ж для супрацоўніцтва дзвюх краін — вельмі добрыя перспектывы, упэўнены беларускі лідар. Ён адзначыў, што ўдзячны грузінскаму калегу за запрашэнне наведаць Грузію:

— Мы дамовіліся, каб візіт быў яркі і карысны, нам трэба напоўніць яго канкрэтным зместам. Каб пасля сустрэч — прэзідэнтаў, урадаў — у нас была дынаміка ў канкрэтыцы. Каб народы Грузіі, Беларусі не сказалі, што мы цырыманіяльна сустракаемся. Хоць я з вялікім нецярпеннем чакаю сваёй чарговай паездкі ў Тбілісі, у Грузію.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што ў Грузіі яму асабліва цікава будзе паглядзець горы, прыроду. Ён выказаў меркаванне, што недзе ў першай палове наступнага года візіт здзейсніцца.

— Вас папрашу далёка не адыходзіць, бо вы ў тэме, — дадаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламата. — Вы зможаце і нам, і грузінскаму боку аказаць сур'ёзную падтрымку падчас гэтага візіту.

За апошнія гады таваразварот павялічыўся ў разы, а гэта фундамент добрых адносін паміж любымі краінамі. Раней Беларусь і Грузія практычна не мелі таваразвароту... У мінулым годзе ён склаў больш за 73 мільёны долараў (гэта 163% да ўзроўню 2015-га), а ўжо сёлета за студзень — верасень мы нагандлявалі больш чым на 72 мільёны долараў. Тэндэнцыя станоўчая. Ды і дасягненняў нямала.

— Пачынаючы ад пасадкі бульбы ў Прэзідэнта Грузіі, майго сябра, — прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаем, прыкладна месяц таму кіраўнік Грузіі ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку выклаў фота ўраджаю бульбы, якая вырасла на яго падворку з беларускага насення, — падоранага, дарэчы, Аляксандрам Лукашэнкам.

У тэму

Давід Катарыя, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі:

— На працягу апошніх гадоў грузінска-беларускія адносіны дынамічна развіваюцца на ўсіх узроўнях. Візіт беларускага лідара ў Грузію даў магутны штуршок для развіцця палітычных, гандлёва-эканамічных, культурных сфер. Днямі, дарэчы, пачнуцца Дні культуры Беларусі ў Грузіі. Перспектыўнымі сферамі для развіцця адносін бачацца такія, як сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва, тэхналогіі — у тым ліку ІТ, будаўніцтва інфраструктуры, турызм.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дынамікаў канкрэтыцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.