Вы тут

Беларус заняў 7 месца на конкурсе Trорheе Mоndіаl dе l'Ассоrdeоn


Іван Засімовіч заняў сёмае месца на сусветным конкурсе баяністаў і акардэаністаў Trорheе Mоndіаl dе l'Ассоrdeоn у Францыі. Аб гэтым паведамляе газета «Янаўскі край» (Іванаўскі раён).


Займацца музыкай Іван пачаў з другога класа — пайшоў у дзіцячую школу мастацтваў г. Іванава, дзе яго ўзялі ў клас акардэона. Пасля паступіў у Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы, а потым — у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Там ён стаў магістрам. Месяц таму Іван ажыццявіў адну добрую ідэю: ён звязаўся з кіраўніцтвам дзіцячых школ мастацтваў Іванаўскага раёна і прапанаваў правесці майстар-клас для вучняў: «Мне хацелася, каб дзеці на свае вочы ўбачылі, якіх вынікаў можна дасягнуць дзякуючы штодзённай працы і намаганням». Акардэаніст памятае і сваіх педагогаў, якія далі яму пуцёўку ў творчасць: Анатоля Касьяна, Дзмітрыя Стралова, Аляксандра Шувалава.

Пра свой удзел у сусветным спаборніцтве Іван расказвае так: «Седзячы ў самалёце, на шляху ў Францыю, я стараўся расслабіцца і не думаць аб конкурсе. Падчас выступлення на сцэне сусветнага ўзроўню, прэзентуючы журы свае нумары, а гэта Nеw Соuntrу (L. Роuntіе), Аrmstrоng (B. Thіеlе, GD Wеіss, J. Hеrmаn, B. Rаm) і Mіstеr Сlіftоn (R. Gаllіаnо), спаўна адчуў маштабы таго, што адбываецца навокал. Разумеў, якое гэта шчасце — мець магчымасць займацца любімай справай і дзяліцца ёю з навакольнымі».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пяе акардэон

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.