Вы тут

Віцэ-спікер верхняй палаты бярэ ўдзел у семінары


Пазіцыя Беларусі ў рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР) на сённяшні дзень і плануемыя вынікі да 2030 года будуць разгледжаны на семінары-нарадзе «Мэты ўстойлівага развіцця — імплементацыя на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях», які адбудзецца 15 лістапада ў Мінску. Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна і пастаянны каардынатар ААН — пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха прадставяць аўдыторыі пакрокавы шлях краіны да дасягнення вынікаў.


У цэнтры ўвагі падчас семінара будуць пытанні фарміравання нацыянальнай сістэмы паказчыкаў для маніторынгу МУР, іх рэалізацыя ў эканамічнай, экалагічнай і сацыяльнай сферах, асноўныя падыходы да фарміравання нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў названым кантэксце.

Удзельнікі мерапрыемства — кіраўніцтва некалькіх міністэрстваў, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады, навуковай супольнасці, грамадскіх і міжнародных арганізацый, бізнесу, міжнародныя эксперты. Яны азнаёмяцца з беларускім і замежным вопытам распрацоўкі і рэалізацыі мясцовых стратэгій устойлівага развіцця, абмяркуюць партнёрства дзяржавы, бізнесу і грамадскіх арганізацый для дасягнення МУР. Асобная ўвага з улікам міжнароднага вопыту будзе ўдзелена пытанню лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця.

На семінары таксама адбудзецца прэзентацыя публікацыі «Стартавыя пазіцыі Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця». Для прасоўвання МУР у Беларусі па праекце ПРААН былі распрацаваны нацыянальныя версіі створаных ААН лагатыпаў МУР (на рускай, беларускай і англійскай мовах). Нацыянальны варыянт лагатыпа будзе таксама прэзентаваны на мерапрыемстве.

Семінар-нарада праводзіцца па праграме праекта «Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і ўмацаванне ролі парламента ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця». Міністэрства замежных спраў выступае нацыянальным выконваючым агенцтвам. Партнёры праекта — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Па кроках да мэт

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.