Выстаўка фотаработ легендарнага фотарэпарцёра Юрыя Іванова «Гэта было нядаўна, гэта было даўно...», прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, адкрылася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Мінску. У адкрыцці ўзяў удзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.
Экспазіцыя ўключае 100 здымкаў, зробленых з 1962 па 1991 год. У творчасці аўтара знайшлі адлюстраванне як гісторыі простых людзей, знакамітых грамадскіх і культурных дзеячаў, так і сцэны з жыцця мінулай эпохі.
Спікер верхняй палаты беларускага парламента падзякаваў Юрыю Іванову за цікавы выставачны праект і адзначыў, што тое высокае мастацтва, якое дэманструецца сёння ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», яшчэ раз дазваляе пераканацца ў вялікім майстэрстве мастака. На яго думку, з кожнай эпохі трэба браць самае лепшае. «У Беларусі гэта ажыццяўляецца дастаткова паспяхова і ў пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, калі падыходы, якія сябе апраўдалі ў эканоміцы або ў сацыяльнай палітыцы, атрымліваюць развіццё на сучасным этапе», — сказаў ён.
«Гэтая выстаўка выпакутавана сэрцам, душой. Не адзначыць 100-годдзе рэвалюцыі нельга — у той час жылі мае бацькі, дзядзькі, цёткі, сёстры, стрыечныя браты, мае сябры, — падкрэсліў Юрый Іваноў. — Гэтую дату са свядомасці выкрасліць немагчыма, таму што, як у адной песні пяецца, «гэта наша з табой біяграфія». Фотаздымкі — зрэз часу, падобны колцам дрэва».
Вераніка ПУСТАВІТ
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.