Вы тут

У рух цягнікоў з 27 лістапада па 8 снежня ўносяцца змяненні


У сувязі з правядзеннем рамонтных работ у Жлобінскім чыгуначным вузле з 27 лістапада па 8 снежня ўносяцца змяненні ў графік руху цягнікоў, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.


У сувязі з вытворчасцю рамонтных работ у Жлобінскім чыгуначным вузле ў перыяд з 27 лістапада да 8 снежня змяняецца расклад пасажырскіх цягнікоў №621/622, №647/648, №669/670 у зносінах Мінск — Гомель — Мінск, №613/614 Магілёў — Салігорск — Магілёў, №601/602 Полацк — Гомель — Полацк, №605/606 Віцебск — Брэст — Віцебск, №632/631 Гродна — Гомель — Гродна.

"Звяртаем увагу, што цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес класа №708/707, №709/710, №716/715, №718/717 і №727 у зносінах Мінск — Гомель — Мінск, №719/720 Магілёў — Гомель — Магілёў у перыяд з 27 лістапада да 8 снежня будуць следаваць саставамі з вагонаў лакаматыўнай цягі, як цягнікі міжрэгіянальных ліній эканом класа змененымі нумарамі.

Цягнік №741/742 Мінск — Жлобін — Мінск у дадзены перыяд будзе курсіраваць у зносінах Мінск — Бабруйск — Мінск.

Таксама зменены расклад цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа, якія курсіруюць у паведамленні Гомель — Жлобін — Гомель, Жлобін — Асіповічы — Жлобін, Жлобін — Магілёў —Жлобін, Жлобін — Калінкавічы — Жлобін, і асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа, якія курсіруюць па маршруце Асіповічы — Мінск — Асіповічы .

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў у перыяд з 27 лістапада па 8 снежня можна атрымаць па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі rw.by.

"Беларуская чыгунка просіць з разуменнем паставіцца да змяненняў у раскладзе руху цягнікоў і своечасова планаваць свае паездкі".

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».