Вы тут

З 15 лістапада забаронена лоўля еўрапейскай рапушкі


З 15 лістапада па 20 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі забаронена лоўля еўрапейскай рапушкі ў сувязі з яе нерастам.


Рапушка — самы дробны прадстаўнік сігавых відаў рыб, яе максімальная даўжыня — не больш за 25 сантыметраў, нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Колькасць рапушкі невялікая і схільная да значных хістанняў, што звязана з кароткім жыццёвым цыклам і ўразлівасцю ікры ў працэсе інкубацыі і моладзі пры нагуле. З 1981 па 1993 гады, а таксама з 2004 па чэрвень 2014 года від знаходзіўся ў Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь і быў забаронены да вылаву. Зараз лавіць рапушку дазволена за выключэннем нераставага перыяду. За здабычу адной асобіны ў забаронены час парушальнікам давядзецца выплаціць 9 базавых велічынь (207 рублёў).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».