Для гэтага спатрэбіцца каля чатырох гадоў.
Гіганцкая база секвеніравання ДНК будзе створана ў Нанкіне (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай) для таго, каб стварыць базу дадзеных генетычнай інфармацыі этнічных кітайцаў. Пра гэта паведамілі ў правінцыйным ведамстве аховы здароўя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
Дадзены праект з'яўляецца часткай праекта стварэння Дзяржаўнага цэнтра вялікіх дадзеных па ахове здароўя і медыцыне ў новым раёне Цзянбэй ў Нанкіне, агульны аб'ём інвестыцый у які складае 6 млрд юаняў, сказаў намеснік кіраўніка правінцыйнага Камітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння Лань Цын. На першай фазе рэалізацыі праекта ў цэнтры будзе захоўвацца медыцынская інфармацыя і інфармацыя аб стане здароўя 80 млн чалавек, што адпавядае колькасці насельніцтва правінцыі Цзянсу, сказаў Лань. "Калі абсталяванне будзе гатова, разліковая магутнасць секвеніравання ДНК будзе дасягаць 400-500 тыс. узораў у год", - дадаў ён.
Праект секвеніравання ДНК будзе сумесна рэалізоўвацца дзяржаўнай кампаніяй Yangzi Group, Паўднёва-усходнім універсітэтам і Нанкінскім медыцынскім універсітэтам. Даследчыкі будуць выкарыстоўваць вялікія дадзеныя, створаныя ў базе дадзеных, для вывучэння генетычных мутацый, якія маюць дачыненне да асноўных захворванняў, пошуку наступстваў ўзаемадзеяння паміж генамі і экалагічных праблем на здароўе чалавека, а таксама для прадастаўлення статыстычнай падтрымкі для дыягностыкі і лячэння асноўных захворванняў, сказаў Лань.
Член савета дырэктараў кампаніі Yangzi Group Цай Лун сказаў, што праект будзе сфакусаваны на папуляцыйнай генетыцы, нованароджаных, дзіцячым мозгу, кагнітыўным развіцці, раку, рэдкіх і хранічных захворваннях. Паводле яго слоў, для стварэння базы дадзеных спатрэбіцца каля чатырох гадоў.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.