Вы тут

У байнэце набірае папулярнасць сайт для заявак на адсыпны


У байнэце набірае папулярнасць сайт, на якім супрацоўнікі офісаў могуць пакідаць заяўку на адсыпны — права раз у месяц прыходзіць на працу несоннымі, да 11.00 — і атрымаць заахвочванне сном для сябе і калег. Стваральнікі сайта называюць сябе Клубам ананімных прыхільнікаў паспаць і сцвярджаюць, што стаць супергероем для ўсяго офісу можа кожны. Ужо зараз заяўкі на адсыпны пакінулі звыш 30 белых каўнерыкаў, у тым ліку супрацоўнікі кампаній Vegas и Wargaming.


Актывісты запусцілі www.otsypnoy.by, дзе любы беларускі менеджэр або айцішнік можа пакінуць заяўку на прывілею выспацца і прыйсці на працу у 11 гадзін. Сваё патрабаванне можна дапоўніць скаргамі на сацыяльныя сеткі і серыялы, а таксама расказам аб тым, на што гатовы дзеля лішняй паўгадзіны сну. Пакінуць заяўку можна ананімна — дастаткова запоўніць форму на сайце. Стваральнікі клубу абяцаюць дапамагчы кожнаму, хто “здасць” сваю кампанію. На адрас офіса прыйдзе дружалюбнае пісьмо, якое пераканае кіраўніцтва ўвесці адсыпны, а скаржнік стане сапраўдным героем — прыходзіць на працу пазней зможа раз на месяц кожны супрацоўнік офіса.  

“Усе пішуць, як добра быць праграмістам, маўляў, прыходзь у офіс калі зручна, галоўнае, працу выконвай. А вось як бывае: у 10.00 — мітынг з кіраўніцтвам і іншыя балбатня, пасля цэлы дзень ходзіш не падымаючы галавы. У 19.00 нарэшце прачынаецца офіс у Штатах і што-небудзь ламаецца, і нам даводзіцца ўсю ноч працаваць. А ўжо на наступны дзень трэба зноў на мітынг да 10.00. Даўно трэба абсталяваць офіс матрацамі”, — піша карыстальнік пад нікам DmitryIT, прадстаўнік кампаніі-рэзідэнта ПВТ.

Стваральнікі клубу абяцаюць, што кожны голас будзе ўлічаны і пачуты, а беларускія офісы хутка запоўняць шчаслівыя і несонныя супрацоўнікі.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?