Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вызначаюцца нядрэнныя перспектывы на працы, але трэба прайсці нейкае выпрабаванне, а для гэтага давядзецца прыкласці максімум намаганняў. У аўторак варта ўспомніць пра незаслужана забытых дзелавых партнёраў, паспрабуйце аднавіць з імі адносіны. У чацвер паспрабуйце не ўмешвацца ў чужыя канфлікты, вырашыць іх усё роўна не зможаце, затое рызыкуеце стаць ворагам абодвух бакоў, якія спрачаліся. У пятніцу нехта з блізкіх людзей можа незнарок вас засмуціць. Галоўныя клопаты і асноўныя дасягненні будуць чакаць вас менавіта дома.


ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна ўмацоўваць аўтарытэт на працы і берагчы сваю рэпутацыю. Так што праявіце талент дыпламата, не сячыце з пляча. У сераду не зашкодзіць разабрацца з незавершанымі папяровымі справамі, не адпраўляйце іх у доўгую скрыню. У чацвер або пятніцу не спрабуйце нікому навязваць сваё меркаванне, гэтым вы толькі адштурхняце ад сябе людзей. У нядзелю давядзецца заняцца назапашанымі праблемамі падрастаючага пакалення. І ўсё ж паспрабуйце разнастаіць сваё жыццё і вырвацца са звыклых шэрых будняў.


БЛІЗНЯТЫ. Намаганні на гэтым тыдні пажадана накіраваць на захаванне раўнавагі з навакольным светам. Выніковасць аўторка, перш за ўсё, будзе залежаць ад самавалодання і самадысцыпліны. Нешта няўлоўнае зменіцца ў сераду, і жыць стане значна прыемней і спакайней. А непаразуменні, якія паўстануць у чацвер, у другой палове дня, хутка ўладзяцца і не паўплываюць на шчасны зыход справы. У выхадныя больш адпачывайце і размаўляйце з прыемнымі людзьмі.


РАК. Планавыя мерапрыемствы могуць сарвацца, але тое, што будзе атрымлівацца спантанна, арганізуецца выдатна. Дзелавое супрацоўніцтва са сваякамі станецца вельмі выгадным. У панядзелак вас могуць парадаваць сябры. У сераду планы могуць мяняцца сто разоў на дзень, у залежнасці ад настрою блізкіх людзей, чаму паддавацца непажадана, бо гэта можа прывесці да фінансавага крызісу. Пятніца добрая для роздумаў і чытання навучальнай літаратуры. У выхадныя палепшыць настрой дапаможа добрая кампанія.


ЛЕЎ. Тыдзень складаны і напружаны ў многіх адносінах. Варта прыкласці намаганні, каб штосьці змяніць да лепшага. У аўторак надыходзіць спрыяльны момант для пачатку новай справы, набыцця новых кантактаў і сувязяў. Магчымая дапамога ад уплывовых заступнікаў, але перш чым яе прыняць, варта добра падумаць. Ёсць верагоднасць, што штосьці ці хтосьці паспрыяе таму, каб вы пачалі глядзець на свет некалькі па-іншаму. Верагодныя цікавыя вандроўкі ці сустрэчы з прыемнымі суразмоўцамі.


ДЗЕВА. Дайце волю свайму творчаму «я», не перашкаджайце выдатным парывам. Ім знойдзецца прымяненне. Час для прыняцця рашэнняў і актыўных дзеянняў па шляху іх рэалізацыі. Начальства можа падтрымаць вашы новыя ідэі. Галоўнае — знайсці магчымасць іх выкласці і аргументаваць. Вас чакае духоўны рост і самаўдасканаленне, праўда, для гэтага спатрэбяцца некаторыя намаганні. З серады па нядзелю ў справах будзе назірацца некаторае зацішша, не засмучайцеся, вам не зашкодзіць знізіць тэмп і нагрузку.


ШАЛІ. У пачатку тыдня лепш не даймаць сябе філасофскімі пытаннямі і пошукам справядлівасці. Не фарсіруйце падзеі і не спрабуйце рабіць дзесяць спраў адначасова. Могуць узнікнуць нейкія абставіны, якія будуць скоўваць вас і прымушаць кантраляваць свае дзеянні. У чацвер могуць парадаваць спрыяльныя падзеі ў асабістым жыцці. Ёсць верагоднасць, што ў пятніцу з'явіцца неабходнасць адстойваць свае інтарэсы. У гэты дзень займееце новага сябра. У выхадныя адпачніце разам з сям'ёй.


СКАРПІЁН. Увесь тыдзень будзеце ў самай гушчы цікавых, творчых падзей. Будзе шанц праявіць сябе з найлепшага боку. Чацвер спрыяльны для разнастайных спраў з адной умовай, што ўсё трэба даводзіць да канца. Будзьце акуратныя ў сваіх думках і выказваннях, а бліжэй да канца тыдня і ва ўчынках. У пятніцу верагодна знаёмства з людзьмі, якім цікавыя вашы ідэі. Самыя важныя пачынанні лепш адкласці на канец тыдня, калі і настрой будзе адпаведны, і знешняя абстаноўка будзе спрыяць актыўнай дзейнасці.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень вельмі пераменлівы: у нейкія дні можа спадарожнічаць поспех, у іншыя ўсё будзе валіцца з рук, сустрэчы зрывацца, а справы складвацца неспрыяльным чынам. Давядзецца добра папрацаваць, у адваротным выпадку багаж незавершаных спраў можа затармазіць ваша прасоўванне па кар'ернай лесвіцы. Будзьце па магчымасці нешматслоўныя, менш гаварыце, больш рабіце. Ваша працаздольнасць дазволіць паказаць сябе з найлепшага боку і будзе па заслугах ацэнена начальствам.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні з'явіцца шанц значна прасунуцца наперад — трэба толькі дакладна выбраць кірунак. У панядзелак зможаце плённа папрацаваць над завяршэннем важнай справы і паспяхова рэалізаваць намечаны план. На працы будзе вельмі моцны дух саперніцтва. Аднак зоркі раяць лічыцца з меркаваннем калег. Можаце паспяхова разгарнуць бурную дзейнасць, аднак пазбягайце празмерных перагрузак, бо яны здольныя падарваць ваша здароўе.


ВАДАЛЕЙ. Рацыянальнасць і ўменне збалансаваць эмоцыі дазволяць вам раскрыць свой патэнцыял. Надыходзіць час пераменаў, паступіць шмат цікавых прапаноў па рабоце, толькі не варта спяшацца з прыняццем рашэнняў. У такім багацці прывабных перспектыў няцяжка што-небудзь выпусціць. У зносінах з дзелавымі партнёрамі сачыце за сваімі выказваннямі, пачуўшы крытыку, не спяшайцеся крыўдзіцца, а зрабіце правільныя высновы. У суботу, магчыма, вы атрымаеце выгадную прапанову, якая датычыцца асабістай сферы.


РЫБЫ. Вас чакае пошук кампрамісаў, але ў сярэдзіне тыдня дамовіцеся па ўсіх пытаннях. У аўторак не варта сумнявацца ва ўласных сілах, паверце, што гэтым разам вы зможаце ўвасобіць у жыццё свае задумы. Інтэнсіўнасць работы будзе прама прапарцыянальная ўзнагароджанню, якое вы за яе атрымаеце, а значыць — ленавацца не варта. У чацвер удала пройдуць дзелавыя перамовы, вашымі прапановамі зацікавіцца начальства. У суботу можаце разлічваць на дапамогу сяброў і сваякоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.