Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 3» пакажа студэнцкія фільмы беларускіх рэжысёраў


Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта тэлеканал «Беларусь 3» сумесна з Акадэміяй мастацтваў і Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» падрыхтаваў для сваіх гледачоў адмысловы падарунак. Пачынаючы з сённяшняга дня, увечары кожнай пятніцы канал будзе паказваць студэнцкія фільмы беларускіх рэжысёраў, знятыя за ўвесь час існавання кінарэжысёрскага курса ў айчыннай мастацкай акадэміі.


А папярэдне праграма «Час кіно» і яе вядучы — акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, прафесар кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання БДАМ Павел Іваноў — пазнаёміць гледачоў са студэнцкімі фільмамі і раскажа, як далей склаўся лёс іх стваральнікаў. Некаторыя з выпускнікоў — вучняў як вядомых кінамайстроў Віктара Турава, Міхаіла Пташука, Аляксандра Яфрэмава, Маргарыты Касымавай, так і новага пакалення педагогаў — таксама стануць героямі праграмы і прадставяць сваю работу альбо фільмы сваіх сакурснікаў. Так, ужо сёння госцяй дэбютнага выпуску стане выпускніца курса майстэрні Віктара Турава і Аляксандра Яфрэмава рэжысёр Ірына Волах са сваімі работамі «Шукальнікі скарбаў» і «Рандэву».

Вікторыя ЗАХАРАВА

zaharava@zviazda.by

Загаловак у газеце: Спачатку была плёнка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.