Вы тут

У Жодзіне ўрачыста адкрыўся новы дзіцячы яслі-сад №7


У Жодзіне ўрачыста адкрыўся новы дзіцячы яслі-сад №7 на 230 месцаў з паэтычнай назвай «Сонейка». Яго адкрыццё прымеркавана да свята Кастрычніка. Дашкольную ўстанову ўзвялі работнікі будтрэста №35, кошт работ абышоўся ў 54,3 млн рублёў.


Высока ацаніў якасць будаўніцтва і ўмовы для малых насельнікаў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка: «Прасторныя холы. Добрыя дваровыя пляцоўкі, усё скіравана на тое, каб дзеці сябе добра адчувалі, развіваліся».

У садку мелі вялікую патрэбу жыхары мікрараёна Лагойскі. Тут жыве шмат маладых сем'яў, якія выхоўваюць малых.

Нагадаем, 23 верасня ў Жодзіне быў адкрыты дзіцячы садок на базе былога дзіцячага дома. Сюды пайшлі 154 малыя наведвальнікі.

— З адкрыццём новай дашкольнай установы мы практычна вырашылі праблему з месцамі ў дзіцячых садках Жодзіна, — адзначыла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак. — Вельмі важна, што маем магчымасць прымаць тут і ясельную групу дзяцей з двух гадоў. Вядома, малыя гэтага ўзросту наведвалі іншыя дашкольныя ўстановы, але групы былі перагружаны. Цяпер жа захоўваецца нарматыў па напаўняльнасці. Важна і тое, што маці, не чакаючы заканчэння тэрміну па доглядзе малых, па жаданні могуць выйсці на работу. Дашкольная адукацыя ў нашай краіне ў прынцыпе не з'яўляецца абавязковай, ды яна вельмі запатрабавана бацькамі. Але гэта ўсё праходзіць нераўнамерна. У асобных раёнах сельскай мясцовасці мы закрываем садкі, паколькі мала дзяцей. У гарадах іншая сітуацыя.

Месяц таму адкрылі дзіцячы садок на 230 месцаў у Стоўбцах. Для гэтага рэгіёна таксама практычна вырашана праблема з уладкаваннем малых у дашкольныя ўстановы. Крыху складанейшая сітуацыя ў Мінскім раёне. У найбліжэйшы час тут прыступяць да будаўніцтва двух дзіцячых садкоў у Бараўлянскім сельсавеце. Хутка адкрыецца дашкольная ўстанова, якую ўзвёў прыватны інвестар у вёсцы Баравая. Гэтыя крокі дазволяць зняць праблему па ўладкаванні дзяцей ад трох гадоў.

Застаецца вострай праблема недахопу месцаў у дзіцячых садках Фаніпаля Дзяржынскага раёна, паколькі горад імкліва развіваецца, будуецца шмат жылля. Але і там ужо прыступаюць да будаўніцтва дашкольнай установы на 230 месцаў.

З 2011 па 2017 гады ў вобласці пабудавана 18 устаноў дашкольнай адукацыі больш як на 3000 месцаў. Акрамя таго, 10 аб'ектаў пасля рэканструкцыі перапрафіляваны пад дзіцячыя садкі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гарантаванае месца для малых грамадзян

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».