Вы тут

Калі не трэба збіваць тэмпературу


Ліхаманка з'яўляецца ў большасці выпадкаў абарончай рэакцыяй арганізма. Пры павышэнні тэмпературы цела многія вірусы і бактэрыі перастаюць размнажацца або гінуць, стымулюецца выпрацоўка антыцел, утварэнне інтэрферонаў. Акрамя таго, умераная ліхаманка — да 38,5 градусаў — не выклікае сур'ёзнага дыскамфорту. Таму дабівацца поўнай нармалізацыі тэмпературы не варта.


Калі дзіця застаецца актыўным, не спяшайцеся з гарачкапаніжальнымі сродкамі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе лячыць ліхаманку пры вострых рэспіраторных інфекцыях у дзяцей з дапамогай гарачкапаніжальных прэпаратаў толькі тады, калі тэмпература перавышае 38,5 градусаў. Небяспека можа падсцерагаць пры тэмпературы звыш 41 градуса — гэта можа прывесці да пашкоджання нервовай сістэмы.

Пры 38—38,5 градуса гарачкапаніжальныя сродкі прызначаюцца толькі пры цяжкім захворванні дыхальнай, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэм, або калі раней былі сутаргі, або узрост дзіцяці да трох месяцаў.

— Ліхаманка не лічыцца абсалютным паказаннем да зніжэння тэмпературы, — кажа ўрач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Святлана ДЗЯРУГА. — Калі ў дзіцяці без спадарожнай паталогіі тэмпературная рэакцыя носіць спрыяльны характар, тэмпература не вышэй за 39—39,5 °С і не аказвае адмоўнага ўплыву на стан дзіцяці, то ад выкарыстання лекавых сродкаў лепш устрымацца.

Знізіць жар можна і без медыкаментаў

Каб узмацніць цеплааддачу, дзіця неабходна распрануць і пакласці кампрэс на буйныя сасуды — пахвінныя і падпахавыя, абцерці вадой пакаёвай тэмпературы. Гэтага цалкам дастаткова.

Абціраць дзіця спіртам або халоднай вадой не трэба. Рэзкае зніжэнне тэмпературы прыводзіць да спазму сасудаў, змяншае цеплааддачу. Не абавязкова дабівацца нармальных паказчыкаў тэмпературы, дастаткова панізіць яе на 1—1,5 градуса.

Калі на фоне ліхаманкі нават пры 38 градусах пагаршаецца стан, ёсць дрыжыкі, міяльгіі, дрэннае самаадчуванне, скура бледная і сухая, рукі-ногі халодныя, то гарачкапаніжальны сродак трэба даць тэрмінова!

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».