Вы тут

Як у сталіцы адзначылі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі


У Мінску да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прымеркавалі адкрыццё абноўленага ясляў-сада ў Заводскім раёне. У памяшканні правялі капітальны рамонт, рэканструявалі басейн, які быў закрыты, акрамя таго, абнавілі і прылеглую тэрыторыю: памянялі асфальт, усталявалі новыя веранды, тратуарныя дарожкі, гарадок бяспекі і спартыўную пляцоўку. Установа адукацыі разлічана на 170 месцаў, ужо сфарміравана 9 груп.


Да юбілейнай даты РУП «Белпошта» выпусціла паштовую марку «100 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі» накладам 42 тысячы асобнікаў — яе гашэнне адбылося напярэдадні свята ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва, пасля чаго яна была выпушчаная ў абарачэнне. За некалькі дзён да ўрачыстасці ў Палацы рэспублікі прайшоў тэматычны канцэрт, а 7 лістапада адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка Уладзіміру Леніну на плошчы Незалежнасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, сярод якіх лідары і члены Камуністычнай партыі Беларусі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Мінгарсавета, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, прафсаюзных, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый, працоўных калектываў.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Абноўлены дзіцячы сад і выпушчана тэматычная марка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».