Вы тут

Золатавалютныя рэзервы выраслі на 129 млн долараў


Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 лістапада склалі 7,395 млрд у эквіваленце. Пра гэта паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.


Толькі за кастрычнік сёлета золатавалютныя рэзервы выраслі на 128,6 млн долараў (на 1,8%) пасля росту ў верасні 2017 года на 273,1 млн долараў (3,9%). За студзень — кастрычнік прырост рэзерваў склаў 2 млрд 468,1 млн долараў (50%). Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, уключаючы сродкі чарговага траншу крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця, экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 751 млн долараў (на 18%) — да 4 млрд 927,2 млн долараў (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».