Вы тут

У галерэі «Універсітэт культуры» прэзентавалі спецыяльны нумар «Алесі»


У сталічнай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылася прэзентацыя спецыяльнага нумара часопіса "Алеся", які прысвечаны поспехам і справам Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын.


Гасцей сустракала чароўная мелодыя флейты і цёплыя, шчырыя ўсмешкі гераінь гэтай вечарыны. Арганізавала святочнае мерапрыемства лідар Мінскай абласной арганізацыі “БСЖ” Святлана Сарока:

--  Наша галоўная мэта – павысіць ролю жанчыны ў грамадстве. Вельмі нялёгка сёння сумяшчаць прафесійную дзейнасць з грамадскай, а таксама быць дома клапатлівай гаспадыняй, але адзначу, што многім сяброўкам БСЖ гэта ўдаецца. На старонках часопіса “Алеся” мы абагульнілі і наглядна прадэманстраваць вопыт актывістак Мінскай вобласці. Расказваючы пра цікавыя жаночыя справы, мы стараліся выказаць шчырую падзяку не толькі паспяховым кіраўнікам, але і руплівым маці.

Святочная імпрэза прайшла ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Тут жа зараз праходзіць выстава мастачкі з Маладзечна Ядзвігі Сянько, якая напісала больш за 2000 праваслаўных і каталіцкіх абразоў. Многія яна ахвяравалася царквам і касцёлам, іншыя знаходзяцца ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Мастачка ўдзельнічае ў шматлікіх праектах, займаецца дабрачыннасцю і сваімі працамі дорыць людзям цяпло і надзею, веру і любоў. Ядзвіга Сянько – адна з гераінь спецвыпуска часопіса “Алеся”.

Таксама на вечарыне сабраліся іншыя гераіні “Алесі” -- архітэктар Людміла Луцэвіч, намеснік Салігорскага раённага аб’яднання БСЖ Алёна Козырава, дырэктар прадпрыемстсва “ЭНЭФ”  Наталля Галота, стыліст, кіраўнік Маладзечанскай асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў Людміла Абрамовіч, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, Святлана Еўтух і ўся яе сям’я ў поўным складзе – фіналісты рэспубліканскага конкурса «Сям'я года».

-- Мінскі абласны саюз жанчын аб'ядноўвае больш за 12 тысяч сябровак. Актыўных, таленавітых, мэтанакіраваных, -- адзначыла Надзея Ермакова, намеснік старшыні ГА “Беларускі Саюз жанчын”. -- Пярвічкі Міншчыны прымаюць самы актыўны ўдзел ва ўсіх нашых рэспубліканскіх конкурсах, ініцыятывах і акцыях: “Нашы дзеці”, “Збяром ранец разам”, “У Беларусі – ніводнага кінутага дзіцяці”, “Здароўе жанчыны – здароўе нацыі”, “Жанчыны супраць п’янства”, “Сям’я без гвалту”, “Беражы здароўе з дзяцінства”, “Моцная сям’я – моцная дзяржава”, “Любоў да Айчыны – праз любоў да свайго роду” і іншыя. Нам з вамі ёсць чым ганарыцца!

Напрыканцы імпрэзы Святлана Сарока ўручыла кветкі і лісты падзякі рэдкалегіі часопіса “Алеся”. Прысутныя сышліся ў меркаванні – спецыяльны праект стаў пачаткам новага этапа плённага  супрацоўніцтва. І працяг абавязкова будзе. Нездарма ж дэвіз жаночага саюза – “Будзем разам, сяброўкі!”

Хрысціна ХІЛЬКО

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.