Вы тут

Патрэбна зона свабоднага гандлю


Стварыць яе як мага хутчэй заклікаў беларускі прэм'ер.

Учора ў Ташкенце (Узбекістан) адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Як паведамляе БЕЛТА, падчас пасяджэння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што Беларусь выступае за найхутчэйшае стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі і паўнавартаснага агульнага рынку дзяржзакупак у СНД. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што над першым у СНД працуюць ужо 6 гадоў. Аператыўнае завяршэнне гэтай работы — свайго роду гарантыя пабудовы на базе СНД буйнога рэгіянальнага цэнтра сучасных і высокатэхналагічных паслуг.

Агульны рынак дзяржзакупак — ключавы элемент зоны свабоднага гандлю. Адкрытасць і раўнапраўе ўмоў удзелу нясуць патэнцыял росту ўзаемнага гандлю паміж дзяржавамі Садружнасці.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што спектр супрацоўніцтва ў рамках СНД досыць шырокі, аднак яго асновай была і застаецца эканамічная сфера. Беларускі бок працягвае акцэнтаваць увагу на такіх пытаннях, як пабудова агульных рынкаў і стварэнне роўных умоў гаспадарання.

На пасяджэнні прынята рашэнне аб ходзе рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года. Таксама прынята заява кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД аб кансалідацыі намаганняў сусветнай супольнасці для эфектыўнага процідзеяння міжнародным картэлям. Расія як дзяржава, якая цяпер старшынствуе ў Садружнасці, распаўсюдзіць тэкст заявы ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях.

Сярод важных падпісаных дакументаў у эканамічнай сферы — пагадненне аб абмене інфармацыяй, неабходнай для вызначэння і кантролю мытнага кошту тавараў у дзяржавах — удзельніцах СНД. Акрамя таго, падпісаны пратакол аб змяненні ў пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у СНД ад 20 лістапада 2009 года. Таксама на пасяджэнні ўхвалены канцэпцыі аб супрацоўніцтве краін СНД у такіх галінах, як нафтагазавае машынабудаванне і меліярацыя зямель, уключаючы планы першачарговых мерапрыемстваў па іх рэалізацыі.

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца правесці 1 чэрвеня наступнага года ў Душанбэ.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.