Вы тут

У Капыльскім доследным лясгасе адкрылі дэндрапарк


Яго плошча склала каля двух гектараў. На гэтай тэрыторыі будуць расці дзясяткі відаў дрэў і кустоў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Праект быў распрацаваны арганізацыяй «Брэстрэстаўрацыя», генпадрадчыкам выступіла «Клецкая ПМС». Разам з тым значную частку работ спецыялісты лясгаса выканалі самі.

Пры будаўніцтве аб'екта былі знойдзены пахаванні. З улікам гэтага прынята рашэнне змяніць першапачатковы праект і пабудаваць у дэндрапарку невялікую каплічку. Нядаўна яна была асвячоная.

Цяпер у кране дзейнічае цэлая праграма па будаўніцтве дэндрапаркаў і міні-дэндрапаркаў. Асноўная мэта, якую яна мае, гэта экалагічнае выхаванне падрастаючых пакаленняў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзеля выхавання падрастаючых пакаленняў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.