Вы тут

У Брэсце адбылося чарговае пасяджэнне Ваеннага камітэта АДКБ


Яго ўдзельнікі разгледзелі пытанні, звязаныя з праведзенымі сёлета сумеснымі мерапрыемствамі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, а таксама рэагаваннем на ўзнікненне крызісных сітуацый у зоне адказнасці АДКБ. Акрамя таго, было абмеркавана развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі, у сувязі з чым вызначаны рызыкі, пагрозы і выклікі ўнутраным рэгіянальным і нацыянальным інтарэсам.


Як зазначыў старшыня Ваеннага камітэта, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ, зараз мы выходзім на больш якасны ўзровень у рашэнні пытанняў планавання, прымянення і разгортвання не толькі калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, а і ўвогуле ўзброеных сіл, якія здольны і гатовы выканаць задачы сумеснага прымянення на любой тэрыторыі краін — членаў АДКБ.

— Пытанню развіцця ваеннага складніка арганізацыі кіраўнікамі дзяржаў — удзельнікаў АДКБ удзяляецца вялікая ўвага, — перакананы начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль СІДАРАЎ. — У наступным годзе працягнецца практыка раптоўных праверак воінскіх і іншых фарміраванняў, якія ўваходзяць у склад калектыўных сіл АДКБ.

А завяршальным мерапрыемствам гэтага года стануць вучэнні калектыўных сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якія ўжо ў гэтым месяцы пройдуць у Таджыкістане. У манеўрах будзе задзейнічана каля 5 тысяч ваеннаслужачых, вялікая колькасць тэхнікі.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Новы ўзровень якасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?