Вы тут

Галоўнае — забяспечыць занятасць


І новая рэдакцыя дэкрэта №3 накіравана менавіта на гэта. Так заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што новая рэдакцыя дэкрэта мае іншы падыход — яна накіравана на забеспячэнне занятасці, а не на выплату збору.


Сёлета, паводле слоў першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, назіраецца павелічэнне колькасці заяўленых наймальнікамі вакансій. Іх фактычна ў два разы больш, чым зарэгістраваных беспрацоўных у краіне. Але, на жаль, у кожным рэгіёне прысутнічае дысбаланс попыту і прапановы. Часта патрабуюцца спецыялісты з канкрэтнымі навыкамі і кампетэнцыямі, у той час як зарэгістраваныя беспрацоўныя імі не валодаюць, з-за чаго і не могуць уладкавацца на работу.

Цяпер рыхтуюцца планы развіцця на 2018 год, якія будуць распрацоўвацца фактычна на ўзроўні кожнага раёна. У гэтых планах, па словах Андрэя Лабовіча, адным з ключавых блокаў павінен стаць блок менавіта па кадравым патэнцыяле ў кожным рэгіёне.

Дарэчы, ужо да канца гэтага года ў нашай краіне плануецца павысіць зарплаты некаторым бюджэтнікам. Пра гэта Андрэй Лабовіч распавёў у эфіры тэлеканала «СТБ». Прыбаўка закране ў першую чаргу нізкааплатныя катэгорыі работнікаў бюджэтнага сектара. У сярэднім плануецца павелічэнне выплат на 7%.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?