Вы тут

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі


Падчас школьных канікулаў і святочных дзён Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для перавозкі пасажыраў у межах краіны, а таксама ў міжнародных зносінах.


У міжнародных зносінах прызначаныя дадатковыя цягнікі №801/802 Мінск—Вільнюс—Мінск, якія будуць курсіраваць 6 і 7 лістапада. Час адпраўлення цягніка №801 з Мінска ў 8.10, час прыбыцця ў Вільнюс — 10.55 (па мясцовым часе). У адваротным кірунку цягнік №802 будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 20.08 (па мясцовым часе) і прыбываць у Мінск у 0.50.

Унутры краіны 4 лістапада прызначаны дадатковыя цягнікі: №642 Мінск—Гомель, час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.01, час прыбыцця ў Гомель — 23.35; №663 Мінск—Брэст, час адпраўлення са сталіцы — 18.28, прыбыцця ў Брэст — 23.24; №639 Мінск—Брэст, час адпраўлення цягніка з Мінска — 15.15, час прыбыцця ў Брэст — 19.50; №645 Мінск—Брэст, час адпраўлення — 19.03, час прыбыцця ў Брэст — 23.36; №712 Брэст—Мінск, час адпраўлення цягніка з Брэста — 15.50, час прыбыцця ў Мінск — 19.30; №711 Мінск—Брэст, час адпраўлення з Мінска — 20.07, час прыбыцця ў Брэст — 23.45.

Таксама на 7 лістапада прызначаныя чатыры дадатковыя цягнікі: №642 Камунары—Мінск, час адпраўлення са станцыі Камунары — 14.50, час прыбыцця ў Мінск — 21.22; №664 Брэст—Мінск, час адпраўлення з Брэста — 16.40, час прыбыцця ў Мінск — 20.40; №717 Гомель—Мінск, час адпраўлення з Гомеля — 10.53, час прыбыцця ў Мінск — 14.02; №654 Козенкі—Мінск, час адпраўлення са станцыі Козенкі — 16.03, час прыбыцця ў Мінск — 21.21.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.