Вы тут

Двух лебедзяў незаконна здабыў 30-гадовы мінчанін


Двух лебедзяў незаконна здабыў на вадаёме каля вёскі Вішнёўка Мінскага раёна 30-гадовы мінчанін, які прыехаў адпачываць на лецішча ў гэтыя мясціны.


Як расказалі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, мясцовыя жыхары чулі стрэлы, а потым бачылі нецвярозага дачніка са стрэльбай, і паведамілі пра гэта ў міліцыю і Мінскую аблінспекцыю. Парушальніка затрымаў участковы, ён зараз у ізалятары. А дзяржінспектары знайшлі дзвюх забітых ім птушак. Шкода, нанесеная прыродзе, ацэнена ў суму каля чатырох тысяч рублёў. У доме ў затрыманага выявілі 34 патроны, адшукалі стрэльбу, якую мужчына выкінуў непадалёку ад дачнага ўчастка. Яна была незарэгістраваная. Цяпер стралку пагражае крымінальная адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Навошта забіў лебедзяў?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.