Вы тут

Вам не плацяць зарплату? Падавайце ў суд


Мінчанка, наша даўняя чытачка, паскардзілася на рэдакцыйную «гарачую лінію», што яе мужу некалькі месяцаў не выплачваюць заработную плату. Ён працаваў на адным з прадпрыемстваў у сталіцы кіроўцам пагрузчыка. Мужчына звольніўся адтуль яшчэ 11 верасня. Дагэтуль нявыплаты, па словах жонкі, былі цягам двух-трох месяцаў. Пасля звальнення канчатковы разлік з работнікам праведзены не быў. На прадпрыемстве нявыплату грошай работнікам тлумачаць запазычанасцю перад ім іншых арганізацый.


Спробы рэдакцыі разабрацца ў праблеме самастойна плёну не далі. Напачатку ў арганізацыі, дзе працаваў муж заяўніцы, шараговыя работнікі быццам бы пайшлі насустрач і паабяцалі падняць патрэбныя паперы. Але праз нейкі час, калі журналіст зноў набраў той жа нумар, трубку зняла ўжо галоўны бухгалтар прадпрыемства. Яна ў катэгарычнай форме і даволі эмацыянальна адмовілася даць якую-небудзь інфармацыю, спаслаўшыся на канфідэнцыяльнасць звестак. «Я нават жонцы колішняга работніка не магу сказаць, колькі зарабляе яе муж».

З просьбай дапамагчы даць адказ на запыт чытачкі (жанчына ж спадзявалася) мы мусілі звярнуцца ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Неўзабаве атрымалі адтуль афіцыйны ліст.

«Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, разгледзеўшы ваш зварот, паведамляе, што пытанні, з якімі вы звярнуліся, носяць характар індывідуальнай працоўнай спрэчкі. І, у адпаведнасці з заканадаўствам, гэты спрэчны момант павінен разглядацца ў судзе па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі ў тэрміны, якія ўстаноўлены заканадаўствам (у трохмесячны тэрмін з дня, калі работнік даведаўся ці павінен быў даведацца аб парушэнні свайго права). Пры разглядзе працоўных спрэчак работнікі вызваляюцца ад платы судовых выдаткаў (артыкул 241 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Трэба адзначыць, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, органы дзяржаўнага кіравання правам вырашэння індывідуальных працоўных спрэчак не надзелены.

Акрамя гэтага інфармуем, што нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы, у прыватнасці, несвоечасовай выплаты заработнай платы і канчатковага разліку пры звальненні, знаходзіцца ў кампетэнцыі дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей — дэпартамент), службовыя асобы якога маюць права прыцягваць да ўстаноўленай заканадаўствам адміністрацыйнай адказнасці асоб, якія дапусцілі парушэнне працоўнага заканадаўства (Палажэнне аб дэпартаменце, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2006 №959 «Пытанні Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь»).

Такім чынам, для вырашэння вашых пытанняў вы маеце права звярнуцца ў Мінскае гарадское ўпраўленне дэпартамента, якое знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23/3».

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Па зарплату — толькі ў суд?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.