Вы тут

Больш за паўсотні дрэў высадзілі ў парку Пісьменнікаў ў Мінску


Гэта новае месца адпачынку ў беларускай сталіцы з'явілася ля Нацыянальнай бібліятэкі. Саюз пісьменнікаў Беларусі стаў ініцыятарам стварэння парку Пісьменнікаў ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сквер уладкавалі як самі пісьменнікі, так і тыя, хто беражэ і прымнажае лепшыя традыцыі беларускіх літаратараў, лічыць кнігу неперасягненай каштоўнасцю - бібліятэкары, прадстаўнікі музеяў, выдавецтваў.


Парк Пісьменнікаў упрыгожылі ясень, клён, дуб, рабіна, хвоя, а яблыні высадзілі маладыя літаратары, што сімвалічна, бо менавіта гэтыя дрэвы традыцыйна ў літаратуры асацыююцца з новымі сіламі, натхненнем.

Як распавёў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, Мінск стаў адзіным горадам, які зрабіў такі падарунак пісьменнікам. Зараз гэта месца, куды пісьменнік зможа прыйсці як у свой родны сад, адпачыць, паразважаць. А ў новым мікрараёне за бібліятэкай будзе і вуліца Пісьменнікаў, што таксама важная падзея для літаратараў.

У парку ўсталяваны памятны знак. Уладкаванне парку Пісьменнікаў працягнецца вясной. Тут будзе высаджана яшчэ некалькі сотняў кустоў, а таксама ўстаноўлены новыя лаўкі і арт-аб'екты.

БЕЛТА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».