Вы тут

Беларусь удзельнічае ў адной з найбуйнейшых выставак Лацінскай Амерыкі


Нацыянальная экспазіцыя нашай краіны прадстаўлена на Міжнароднай выстаўцы «FІHAV» на Кубе. Па сваёй значнасці гэта выстаўка ўваходзіць у тройку найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў у Лацінскай Амерыцы. Штогод у мерапрыемстве прымаюць удзел больш за чатыры тысячы кампаній з 60 краін.


У цырымоніі яе адкрыцця прынялі ўдзел міністр прамысловасці Віталь Воўк і пасол Беларусі на Кубе Аляксандр Аляксандраў.

Як адзначыў у сваім выступленні Віталь Воўк, мэта ўдзелу ў выстаўцы — гэта новыя кантакты і новыя партнёры. А галоўная мэта для прамысловасці Беларусі — больш актыўна ўваходзіць на рынак Кубы. «Для гэтага ёсць усе перадумовы, — адзначыў міністр. — За апошні час з'явіліся новыя партнёры, новыя механізмы. З улікам устаноўкі кіраўніка дзяржавы на цесную працу з Кубай, я ўпэўнены, што мы рэалізуем гэтыя амбіцыйныя планы. У найбольшай ступені для гэтага рынку цікавая тэхніка МАЗа, «Амкадора», МТЗ, разлічваем на тэхніку «Гомсельмаша». Наогул, уся прадукцыя, якая сёння вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь, можа быць запатрабавана на кубінскім рынку».

Падчас цырымоніі адкрыцця было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёвай палатай Рэспублікі Куба.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Амбіцыйныя планы на Кубе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?