Вы тут

Адбылася сустрэча Андрэя Кабякова і Шаўката Мірзіёева


Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў учора на сустрэчы ў Ташкенце абмеркавалі пашырэнне беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў розных сферах.


Фота: БЕЛТА

На сустрэчы быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі да візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан. Як паведамляе БЕЛТА, размова таксама ішла аб арганізацыі чарговага пасяджэння двухбаковай міжурадавай камісіі. Плануецца, што пасяджэнне пройдзе ў Мінску, дата будзе дадаткова ўзгоднена. На ім мяркуецца адпрацаваць пытанні, якія пазначылі кіраўнікі дзвюх дзяржаў падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан у 2016 годзе. Міжурадкамісія зацвердзіць дарожную карту гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўка якой знаходзіцца ўжо на фінальнай стадыі. Беларусь таксама прапанавала ўзбекскаму боку падпісаць новы дагавор аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Андрэй Кабякоў і Шаўкат Мірзіёеў абмеркавалі канкрэтныя праекты ў прамысловай кааперацыі, прыцягненне інвестыцый.

Ва Узбекістане адкрыта прадстаўніцтва «Амкадора». Створана вытворчасць трактароў, у гэтым годзе з беларускіх машынакамплектаў ужо сабрана 150 адзінак і Беларусь разлічвае на пашырэнне гэтага супрацоўніцтва. Такім чынам, бакі адыходзяць ад простага гандлю і развіваюць прамысловую кааперацыю. Ва Узбекістане зарэгістраваныя 23 беларускія арганізацыі і два суб'екты тавараправоднай сеткі. Узбекістанам прынята рашэнне аб заснаванні пасольства краіны ў Мінску, у найбліжэйшы час чакаецца прызначэнне пасла.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад простага гандлю да прамысловай кааперацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».