Вы тут

Хлопчык, які тануў, ужо дыхае сам


Стан 9-гадовага хлопчыка, які 28 кастрычніка ледзьве не патануў у сталіцы ў Свіслачы, але быў выратаваны 15-гадовым Віталем Цітовым, паляпшаецца. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва другой гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска, дзе знаходзіцца пацярпелы.


Дзіця знялі з апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, хлопчык сам дыхае, сэрцабіцце ў яго ў парадку. Нагадаем, што адразу пасля здарэння відавочцы перадалі хлопчыка медыкам без дыхання і сэрцабіцця. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі здолела запусціць сэрца дзіцяці, пасля яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, пацыент знаходзіўся ў стане медыкаментознага сну. Стан хлопчыка пэўны час заставаўся стабільна цяжкі. Даваць нейкія прагнозы спецыялісты пакуль не спяшаюцца. Але робяць усё магчымае, што неабходна ў такіх сітуацыях.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.