Вы тут

Без голасу бізнесу ўваходжанне Беларусі ў СГА праводзіць немагчыма


Членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі Беларусь можа стаць ужо праз два гады.

Уваходжанне ў СГА дазволіць нашай краіне ўмацаваць імідж і станоўча паўплывае на інвестыцыйны клімат. Разам з тым узрасце праблема балансавання паміж аховай нацыянальных інтарэсаў і адкрытасцю эканомікі. Удзел айчыннага бізнесу ў перагаворным працэсе па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі павялічыць шанцы на паспяховае вырашэнне падобных выклікаў. Гэта пытанне абмеркавалі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце са старшынёй рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА — пастаянным прадстаўніком Турцыі пры СГА Кемалем МАДЭНАГЛУ.


Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір УЛАХОВІЧ звярнуў увагу, што ў нашай краіне, як і ў многіх развітых дзяржавах свету, надаецца вялікае значэнне развіццю сектара малога і сярэдняга бізнесу. «Для ўсіх эканамічных гульцоў далучэнне да СГА з'яўляецца важнай падзеяй. Мы атрымліваем ад гэтага нямала пазітыўных эфектаў, але таксама з'яўляюцца і новыя выклікі. Можна сказаць, што сёння беларускі бізнес усё яшчэ недастаткова актыўна ўключаны ў працэс абмеркавання далучэння краіны да СГА. Гэтая сустрэча — намер прыцягнуць дзелавыя колы, жаданне пачуць іх голас, даведацца ад працоўнай групы па далучэнні аб складанасцях на гэтым шляху», — растлумачыў Уладзімір Улаховіч сэнс сустрэчы.

Старшыня БелГПП лічыць, што пазітыўныя эфекты для бізнесу ў далучэнні Беларусі да СГА будуць істотныя. «На дзяржаўным узроўні пераадольваюцца колькасныя абмежаванні, разглядаюцца антыдэмпінгавыя справы. Усё гэта адбываецца ў рамках СГА. І пытанні пратэкцыянісцкіх мер, якія могуць працаваць у дачыненні да Беларусі, эфектыўна здымаюцца», — прывёў прыклады Уладзімір Улаховіч.

Таксама ён нагадаў, што Беларусь ужо сёння працуе на прынцыпах СГА — у рамках ЕАЭС. «Казахстан, Кыргызстан, Арменія, Расія — члены СГА. Нам трэба гэты працэс фармалізаваць. Бізнес павінен атрымаць прэферэнцыі ў зняцці бар'ераў, але, з іншага боку, ён павінен прыняць гэты выклік і павышаць якасць сваёй прадукцыі і паслуг па канкурэнтнай цане. Гэта будзе іспытам для нашай лёгкай прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі... Практычна ўсе краіны, якія далучыліся, уводзілі пераходны перыяд і дамаўляліся пра пэўныя інструменты падтрымкі сельскай гаспадаркі. Тое самае будзе датычыцца і бізнесу. На гэтых перагаворах будуць абмяркоўвацца пытанні падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта важны эканамічны гулец, што разумеюць і ва ўрадзе, і на перагаворах, якія праходзяць у рамках СГА. Без голасу бізнесу працэс уваходжання немагчыма праводзіць», — рэзюмаваў Уладзімір Улаховіч.

Кемаль Мадэнаглу паведаміў журналістам, што працэс далучэння Беларусі да СГА ідзе добра. «Гэта адбываецца з улікам высокай увагі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Усе дзяржаўныя структуры, уключаючы міжведамасную камісію, міністэрствы, працуюць старанна. Вынік будзе відаць у хуткай будучыні ў Жэневе. Калі зацікаўленасць беларускіх структур ва ўступленне ў СГА будзе ўстойлівай, то, магчыма, праз два гады гэта адбудзецца», — лічыць старшыня рабочай групы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што члены СГА зацікаўлены ў тым, каб беларускі бок добра разумеў патрабаванні і правілы ўнутры арганізацыі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пачуць голас прадпрымальніка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.