Вы тут

«Ён стаў сапраўдным народным песняром»


Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас са 135-годдзем з дня нараджэння славутага пісьменніка, народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай і сусветнай літаратуры Якуба Коласа.

Адзін з заснавальнікаў сучаснай мастацкай прозы, аўтар знакамітых паэтычных шэдэўраў, ён стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі. Таленавіты майстар слова адлюстраваў у сваіх творах самыя высокія чалавечыя пачуцці, мудрасць і найлепшыя рысы характару беларусаў, шчырую любоў да роднай мовы. Жыццё і літаратурная дзейнасць нашага выдатнага земляка — прыклад самаадданага служэння народу і Айчыне. А яго творчая спадчына па праве лічыцца крыніцай духоўнасці і натхнення для многіх пісьменнікаў.

Упэўнены, урачыстыя мерапрыемствы будуць спрыяць захаванню, развіццю і папулярызацыі нацыянальнай культуры, умацаванню еднасці грамадства і ўслаўленню новых яркіх літаратурных талентаў.

Жадаю ўсім поспехаў, міру і дабрабыту!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Крыніца духоўнасці і натхнення

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.