Вы тут

Прыгожая памылка Герадота


На два тыдні тэлевізійная гульня «Размаўляем па-беларуску», якая ідзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь-3», — у адпачынку. Але ж, калі вы не збіраецеся прыпыняцца ў вывучэнні цікавых беларускіх выразаў, — вось падарунак ад стваральнікаў. Ці ведалі вы, што ёсць «Герадотава мора»?


Што за мора, якога няма ні на адной карце? Каб пабачыць мясціны, дзе яно знаходзіцца, не трэба ехаць на край свету, — дастаткова купіць білет да Турава або Жыткавічаў. Цэнтральнае Палессе, землі былога Тураўскага княства — называлі ў старадаўнасці каралеўствам лясоў, балот і туманаў. Кажуць, тут у незапамятныя часы існавала велізарнае возера, якое старажытнагрэчаскі гісторык Герадот нават палічыў морам. Мора Герадота — так і сёння вобразна называюць палескі край. Сляды гэтага мора праяўляюцца і зараз у незлічоным мностве вялікіх ці малых балот. То зусім адкрытых, то зарослых высокай балотнай травою, хмызняком і густым непраходным лесам.

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.