Вы тут

На «Беларусь 2» ідзе праграма «Нішто сабе ньюз»


«Нішто сабе ньюз» — такую назву носіць праграма, якая з пачатку лістапада з аўторка да пятніцы ідзе на канале «Беларусь 2». Уласна кажучы, гэта кароткая падборка навін, аднак датычацца яны не палітычнага ці эканамічнага жыцця, а перадусім маладзёжнага асяроддзя.


Так, штодня творчая каманда праекта будзе збіраць па Беларусі і па-за яе межамі цікавыя і незвычайныя звесткі — пра тое, дзе і як прайшоў конкурс на самыя прыгожыя вусны, альбо, які здымак беларускага блогера сабраў 800 тысяч лайкаў за тыдзень. Стаць аўтарам «Нішто сабе ньюз» можа, дарэчы, кожны ахвотны — дастаткова апублікаваць цікавую навіну на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках і пазначыць яе хэштэгам #ничегосебеновость. На цяперашні момант, адзначае кіраўнік праекта Ягор Шолькін, да каманды тэлевізійнікаў ужо далучыліся студэнты Акадэміі мастацтваў і Інстытута журналістыкі БДУ, а таксама моладзь з рэгіёнаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».