Вы тут

Стартуе конкурс на найлепшую сімволіку дзіцячага «Еўрабачання» — 2018


Белтэлерадыёкампанія абвясціла адкрыты конкурс на найлепшую сімволіку дзіцячага шоу 2018 года.

У міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне» ёсць традыцыя: штогод краіна-арганізатар выбірае пэўную тэму, якая аб'ядноўвае ўсіх удзельнікаў і гледачоў, і адлюстроўвае гэты інфармацыйны пасыл у адмысловай эмблеме і закліку-слогане. Нагадаем, дарослае «Еўрабачанне» сёлета прайшло ў Кіеве пад знакам нацыянальнага ўкраінскага абярэга — наміста і дэвізам «Celebrate Dіversіty» («Святкуем разнастайнасць»), а дзіцячае «Еўрабачанне—2017», якое адбудзецца 26 лістапада ў Тбілісі, сустрэне гасцей рознакаляровай успышкай і заклікам «Shіne Brіght» («Ззяй ярка!»).


Пра тое, што ў лістападзе 2018-га гаспадыняй дзіцячага шоу будзе Беларусь, аргкамітэт паведаміў зусім нядаўна, але падрыхтоўка да правядзення конкурсу ўжо ідзе. Як расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, у пошуку арыгінальных ідэй і прапаноў, якія мусяць задаць настрой усяму конкурсу, вырашана было не абмяжоўвацца толькі меркаваннем прафесіяналаў. Прыдумаць свае праекты эмблемы, а таксама дэвіз (абавязкова на англійскай мове) можа кожны таленавіты мастак або дызайнер, зацікаўлены глядач ці адданы фанат «Еўрабачання».

Калі вы ўпэўнены, што менавіта ваш варыянт найбольш варты ўвасаблення — дасылайце свае прапановы не пазней за 15 лістапада звычайнай поштай — на адрас: вул. Макаёнка, 9, г. Мінск, 220807 з паметкай «Дзіцячае «Еўрабачанне — 2018», альбо электроннай — на junіoreuro2018@gmaіl.com. Пераможца будзе прыняты ў крэатыўную каманду па падрыхтоўцы маштабнага песеннага форуму.

Між іншым

Першы адзіны лагатып «Еўрабачанне» займела ў 2004 годзе, каб гледачы яго лепш пазнавалі. Надпіс Eurovіsіon быў стылізаваны пад рукапісны, а на месцы «v» знаходзілася сэрца ў колерах сцяга прымаючай краіны. Праз дзесяць гадоў, акурат да 60-гадовага юбілею самога конкурсу, Еўрапейскі вяшчальны саюз крыху ўдасканаліў графічнае афармленне лагатыпа, але збольшага гэта былі касметычныя змены.

Адмысловыя тэмы і слоганы, штогод розныя, арганізатары прыдумляюць з 2002 года. Выключэннем стала толькі «Еўрабачанне-2009» у Маскве, якое афіцыйнага дэвіза не мела.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Як вы бачыце «Еўрабачанне»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».