Вы тут

З візамі ў ЗША праблем больш не будзе?


Пасольства Злучаных Штатаў у нашай дзяржаве плануе пачаць выдачу турыстычных віз для ўсіх беларусаў у пачатку 2018 года. Пра гэта заявіў учора часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.


«Мы плануем адкрыць магчымасць падачы заяў для атрымання неміграцыйных віз для ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь у пачатку 2018 года. Упершыню за 10 гадоў любы жыхар Беларусі зможа прыйсці ў пасольства ЗША ў Мінску, каб атрымаць амерыканскую візу, не будзе неабходнасці ехаць у суседнія краіны», — акцэнтаваў увагу суразмоўнік. Дыпламат растлумачыў, што на гэта рашэнне паўплывала пагаршэнне адносін паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй. «Закрыццё візавых паслуг для грамадзян Беларусі ў пасольстве ЗША ў Маскве паскорыла гэты працэс. Мы зразумелі, што няпросты працэс атрымання візы, з якім даводзілася сутыкацца беларускім грамадзянам, стаў яшчэ больш складаны. Мы пастараліся паскорыць пашырэнне візавых паслуг, каб складанасці ў адносінах паміж Расіяй і ЗША не паўплывалі на грамадзян Беларусі», — падкрэсліў ён.

«Упершыню за 10 гадоў мы маем намер пашырыць консульскія паслугі ў Мінску. Сёння мы робім першы крок: зніжаем узроставы парог для заяўнікаў на атрыманне неміграцыйных віз з 70 да 50 гадоў», — праінфармаваў Роберт Райлі. Ён удакладніў, што гэтае новаўвядзенне будзе дзейнічаць ужо з 1 лістапада. Яно закране выдачы гасцявой, турыстычнай і дзелавых віз (катэгорыя В1 / В2). «Вядома, для маладых людзей гэта здаецца даволі высокай перашкодай, але што зробіш: узроставае зніжэнне адкрые магчымасць атрымаць візу вялікай колькасці грамадзян Беларусі», — упэўнены дыпламат.

Роберт Райлі пакуль не змог назваць канкрэтную дату, калі пачне дзейнічаць зазначанае рашэнне, паколькі пасольству неабходна яшчэ правесці падрыхтоўчую работу. З 1 лістапада пачынае дзейнічаць яшчэ адно новаўвядзенне: заяўнікі любога ўзросту, чыя амерыканская віза любой катэгорыі скончылася менш за год таму, таксама могуць звярнуцца па новую візу ў Мінску. Усе астатнія працэдуры зваротаў па візы застаюцца без змен. Роберт Райлі падзякаваў ураду Беларусі і Міністэрству замежных спраў за цеснае супрацоўніцтва па названым пытанні.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.