Вы тут

Падатковы рай для вяскоўцаў


Абласныя Саветы дэпутатаў да 1 снежня павінны прыняць рашэнні аб зацвярджэнні пераліку населеных пунктаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне падатковых ільгот.

У мэтах развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў з сярэдняй колькасцю насельніцтва да 10 тысяч чалавек, а таксама стварэння дадатковых рабочых месцаў, 22 верасня кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ №345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».


Як паведамілі рэдакцыі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску, Указам з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2022 года прадугледжана магчымасць устанаўлення на асобных тэрыторыях спецыяльнага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. Дадзены рэжым прадугледжвае выплату падатку на прыбытак для прадпрыемстваў у памеры 6% і адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры адной базавай велічыні, а таксама іншых спрошчаных умоў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці.

Акрамя таго, прадугледжваецца на працягу пяці гадоў вызваленне суб'ектаў гаспадарання ад падатку на дабаўленую вартасць, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Абласныя Саветы дэпутатаў да 1 снежня павінны прыняць рашэнні аб зацвярджэнні пераліку населеных пунктаў і тэрыторый за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне вышэйзгаданых падатковых ільгот, устаноўленых Указам.

Разам з тым інспекцыя нагадвае, што дзеянне Указа не распаўсюджваецца:

— на дробны гандаль аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам у якасці аўтамабільнага паліва), механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі), ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў;

— на аказанне бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?