Вы тут

У Асіповічах прайшла акцыя «100 дрэў у гонар рэвалюцыі»


У Асіповічах напярэдадні юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшла акцыя «100 дрэў у гонар рэвалюцыі». Яе ініцыятар — старшыня Асіповіцкага райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які адначасова з'яўляецца членам Камуністычнай партыі Беларусі.


— Мы паслядоўнікі партыі, тэзісы якой — за пабудову моцнай квітнеючай Беларусі. На першым плане ў нас абарона чалавека і яго інтарэсаў. Мы выступаем за сацыяльна арыентаваную дзяржаву, каб у нашай краіне былі створаны ўмовы для ўсебаковага развіцця асобы, — кажа дэпутат.

Заклік асіповіцкіх камуністаў падтрымалі прадстаўнікі аб'яднання «Белая Русь», БРСМ, прафсаюзныя і ветэранскія арганізацыі. Удзел у акцыі па пасадцы дрэў прынялі і мясцовыя жыхары, якія таксама вырашылі ўнесці лепту ў добрую справу.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Унеслі лепту ў добрую справу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?