Вы тут

Абласны этап фестывалю «Нашы таленты табе, Беларусь!» стартаваў


Абласны этап рэспубліканскага фестывалю «Нашы таленты табе, Беларусь!» стартаваў з мінскага Палаца культуры ветэранаў. Да канца лістапада конкурсныя праграмы пройдуць у кожным абласным цэнтры, пра што паведамляе газета «Патрыёт» Ушацкага раёна.


Конкурс праводзіцца сярод прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў. Падчас канцэрта прадстаўляюцца тэматычныя праграмы, якія ўключаюць выступленні найлепшых калектываў і выканаўцаў. Фінал конкурсу адбудзецца 21 снежня сярод сямі самых моцных прэтэндэнтаў. Начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі адзначыў: «У прафсаюзных і ведамасных клубных установах, як правіла, засяроджваецца ўсё культурнае і творчае жыццё калектываў прадпрыемстваў. Людзі прыходзяць сюды, каб адпачыць пасля працоўнага дня, паказаць свае таленты. Таму вельмі важна развіваць гэты кірунак, каб кожны чалавек мог праявіць сябе не толькі ў працы, але і ў творчасці, бо творчасць працоўных калектываў — гэта душа беларускага народа».

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Алё, шукаем таленты!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.