Вы тут

Нумар 112 прэзентавалі ў Жодзіне


Самая высокая прэзентацыя адзінага нумару выкліку экстранных службаў 112 у Беларусі знаходзіцца ў Жодзіне.


Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях і ТЭЦ выбралі магутны і эфектыўны спосаб перадачы жыхарам горада і нанеслі тэкст «МНС 112» на трубе вышынёй 125 метраў.

Ратавальнікі нагадалі, што на тэрыторыі Беларусі з чэрвеня 2013 года дзейнічае дадатковы нумар адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы — 112. Пазваніўшы па ім, можна паведаміць пра любое надзвычайнае здарэнне — гарантаваную дапамогу акажуць ва ўсіх экстрэмальных сітуацыях.

Нагадаем таксама, што па ініцыятыве ратавальнікаў у шэрагу гарадоў на фасадах будынкаў цягам апошняга часу з'явіліся графіці супрацьпажарнай тэматыкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кароткі нумар 112 — на вышыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».