Вы тут

У Слаўгарадскім раёне адкрыўся ўнікальны музей пад адкрытым небам


У Слаўгарадскім раёне адкрыўся ўнікальны музей пад адкрытым небам — імітацыя бою рускіх са шведамі пры Лясной у 1708 годзе.


На плошчы амаль гектар раскінуліся рэдуты, гарматы, абозы, палаткі, невялічкі храм і нават пластыкавае войска дзвюх армій. Ініцыятыва рэалізавана ў рамках праекта ЕС—ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Яе аўтарамі сталі Лапаціцкі сельсавет і цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна.

— Можна лічыць, што ўдзел у нашай рабоце прымалі некалькі раёнаў, — падзяліўся падрабязнасцямі стварэння музея старшыня Лапаціцкага сельсавета Сцяпан Байцоў. — Мы сваімі сіламі будавалі рэдуты, майстар з Горак зрабіў нам драўляныя гарматы, яшчэ адзін умелец з Краснаполля стварыў старадаўнюю зброю. Атрымалася нядрэнна.

Цікава, што нават твары салдат пластыкавага войска іменныя — яны зроблены з фотаздымкаў жыхароў Слаўгарадскага раёна. Прыём вельмі правільны, бо кожнаму захочацца паказаць сябе ў эпахальным паядынку сябрам і знаёмым. А гэта як мінімум некалькі вельмі чаканых тут турыстаў.

Адкрыццё музея стала пачаткам яшчэ і міжрэгіянальнага фестывалю «Лясная — месца воінскай славы». Сярод ганаровых гасцей на ім прысутнічала галоўны спецыяліст пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенія Субоціна. Перад гасцямі выступілі байцы клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Усходняя застава», а таксама з анімацыйнай праграмай супрацоўнікі ўстаноў культуры Слаўгарадскага раёна.

— Гэты музей — добры прыклад ініцыятыўнага і крэатыўнага падыходу ў развіцці турыстычнага і экскурсійнага патэнцыялу рэгіёна, паляпшэнні інфраструктуры, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Слаўгарадчыны ў цэлым, — адзначалася на прэзентацыі ініцыятывы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Адсюль пагражаць мы будзем шведу...»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.