Вы тут

Вераб'іны сычык — птушыны драпежнік з Чырвонай кнігі


Вераб'іны сычык – птушыны драпежнік, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.


Відэа сычыка знята на лясістай тэрыторыі побач з пасёлкам Бараўляны Мінскага раёна. Увосень у гэтай птушкі, а вераб'іны сычык з'яўляецца самым маленькім экзэмплярам атрада савіных, назіраецца ўсплеск актыўнасці, нават у дзень можна пачуць яго сіплаваты голас. Сваімі пазыўнымі птушка ахоўвае тэрыторыю для палявання. Вераб'іны сычык – аседлы від, у халодны час трымаецца каля сваіх гнёздаў, якія робіць у старых асінавых дуплах. У ціхае, без дажджу і ветру, надвор'е, манатоную песню вераб'інага сычыка далёка чуваць у лясной акрузе.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».