Вы тут

Будучыня навукі залежыць ад моладзі


На гэтым тыдні Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць міжнародную канферэнцыю «Моладзь у навуцы — 2.0'17». Прадставіць распрацоўкі і прачытаць навуковыя даклады прыехалі госці з 12 краін, сярод якіх Расія, Германія, Аўстрыя, Польшча, а таксама Казахстан...


Апрача іншага, маладыя навукоўцы гэтай азіяцкай краіны і Беларусі плануюць сумесна весці распрацоўкі ў галінах нанаматэрыялаў і ІТ.

— Мушу зазначыць, што ў Казахстане навуковыя даследаванні маюць пераважна прыкладны характар, — сказаў старшыня Савета маладых вучоных пры Фондзе Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі Махмут Таманаў. — Таму мы хочам разам з калегамі з Беларусі распрацоўваць тыя кірункі навукі, вынікі працы якіх можна рэалізаваць як на ўнутраных рынках, так і на экспарт.

Найлепшыя распрацоўкі па выніках навуковай канферэнцыі будуць адзначаны падтрымкай. На гэтым засяродзіў увагу старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў:

— Падтрымка маладых навукоўцаў — сярод інтарэсаў развіцця не толькі навукі, але і краіны ў цэлым. Менавіта таму ў канферэнцыі ўдзельнічаюць не толькі пачаткоўцы-магістранты, аспіранты, але і кандыдаты навук, якія падзеляцца сваім досведам. Мы прадугледзелі работу цэлага шэрагу секцый па розных кірунках. Маладым вучоным трэба вучыцца пазіцыянаваць свае даследаванні, прадстаўляць іх. Пасля таго, як канферэнцыя скончыцца, мы разгледзім прапановы маладых навукоўцаў. Магчыма, нейкія распрацоўкі будуць укаранёны.

Руку сяброўства з захаду працягвае і Еўрапейская маладзёжная акадэмія навук. Пра гэта паведаміў яе віцэ-прэзідэнт Тама С'юзі. На яго думку, у Беларусі ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва ў галіне нанатэхналогій і стварэння новых матэрыялаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».